У Барысаве мужчына з вінтоўкай патрабаваў грошы ў бармэна піцэрыі
Гэта быў мясцовы жыхар, які завітаў у піцэрыю нецвярозым.
У Барысаве мужчына з вінтоўкай прыйшоў у піцэрыю і стаў пагражаць бармэну. Агрэсіўны наведнік патрабаваў грошай. Інцыдэнт здарыўся ў суботу пад вечар. Супрацоўнікі піцэрыі выклікалі міліцыю з Дэпартаменту аховы праз трывожную кнопку.
Праваахоўнікі прыбылі на месца выкліка і затрымалі агрэсара. Гэта быў мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап’янення. Ён патрабаваў грошы пад пагрозай зброі.
У мужчыны канфіскавалі вінтоўку Hatsan Quattro Trigger. Па факце інцыдэнту праводзіцца разбіральніцтва, паведамляе прэс-служба МУС.
