У Барысаве мужчына патануў у лужыне
Лужына, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Барысаве ў лужыне патануў мужчына, яму было 56 гадоў. Мужчыну знайшлі мінакі. Яны патэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі, што на вуліцы тварам у лужыне ляжыць чалавек і не падае прыкметаў жыцця.
Праведзеная экспертыза паказала, што прычынай смерці зрабілася ўтапленне, а таксама тое, што мужчына быў нецвярозы. "Было вызначана, што мужчына ў стане алкагольнага ап'янення ўпаў у лужыну і захлынуўся ў ёй", — падзяліліся вынікамі экспертызы ў АСВОД.