У Баранавіцкім раёне на галаву мужчыне ўпала спілаванае дрэва
На месцы, дзе адбылося трагічнае здарэнне / t.me/skgovby/
У Баранавіцкім раёне на галаву мужчыне ўпала спілаванае дрэва. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. Загінуламу было 49 гадоў.
Як паведамляе Следчы камітэт, раніцай 6 жніўня каля станцыі Грыцавец работнікі Баранавіцкай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў расчышчалі ўчастак лесу ад паваленых дрэў. "У працэсе выканання работ" дрэва і ўпала на аднаго з работнікаў. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.