У Баранавічах разбілі акно ветэрынарнай клінікі: "раптоўная агрэсія"
Нанесеную шкоду ацанілі на 250 рублёў / brest.mvd.gov.by
У Баранавічах разбілі акно адной з ветэрынарных клінік. Зламысніка затрымалі, ім аказаўся 65-гадовы мясцовы жыхар. Па словах мужчыны, ён кінуў у акно газавы ключ "з-за раптоўнай агрэсіі". Пасля гэтага ўцёк. У яго дачыненні распачалі крымінальную справу за хуліганства.
Нанесеную шкоду ацанілі на 250 рублёў.