У Баранавічах затрымалі мужчыну за падробку стодоларавых купюр
Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дычыненні да 44-гадовага мужчыны, які вырабіў дзвк фальшывыя купюры наміналам у сто долараў.
Мужчына з’яўляецца жыхаром Баранавіч. Вырабленымі купюрамі ён заплаціў індывідуальнаму прадпрымальніку. Па месцы жыхарства мужчыны канфіскавалі сістэмны блок і прынтар.
Пра падобны выпадак паведамляецца і ў Калінкавічах. Напачатку кастрычніка ў адным з банкаў горада 77-гадовая жыхарка горада спрабавала аформіць уклад у фальшывых доларах. Супрацоўнікі банка выклікалі міліцыю пасля таго, як пенсіянерка перадала ў касу дзевяць падазроных банкнот наміналам у 100 долараў.
Як піша “Гомельская праўда”, затрыманая кліентка апынулася грамадзянкай Украіны, якая мае песведчанне на права жыхарства ў Беларусі. Па словах пенсіянеркі, перад пераездам яна прадала на радзіме некаторую маёмасць. Выручаныя грыўны абмяняла на долары і прывезла ў Беларусь.
Праведзеная экспертыза пацвердзіла падробку. Банкноты былі выраблены звычайным тыпаграфскім спосабам. Распачата крымінальная справа па факце збыту падробных грошай.
Па дадзеных МУС, за мінулыя суткі ў Брэсце, Ашмянах, Магілёве, Шклове і Мазыры былі канфіскаваныя фальшывыя купюры на адну тысячу расійскіх рублёў і чатыры купюры па сто долараў, паведамляе сайт МУС.
Фота: 10tv.com