У Бабруйску фура пратараніла легкавік, загінуў кіроўца (фота)

У выніку суткнення аўтамабіля ВАЗ-2109 і фуры з паўпрычэпам (дарэчы, зарэгістраванай ва Украіне) загінуў кіроўца легкавіка, а 32-гадовага пасажыра, які атрымаў траўмы, шпіталізавалі. Кіроўца фуры, грамадзянін Украіны, не пацярпеў.


Абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі ДАІ, інфармуе прэс-служба МНС.


Фота — mchs.gov.by