У Бабруйску двухгадовае дзіця атрымала апёкі 20% цела
Другі падобны выпадак за тыдзень (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Бабруйску двухгадовае дзіця атрымала апёкі 20% цела. Хлопчык перакуліў на сябе кубак з гарачай кавай. Як паведамляюць ратавальнікі, раніцай 11 кастрычніка яго шпіталізавалі ў рэанімацыю бабруйскай бальніцы.
За тыдзень гэта другі падобны выпадак у Магілёўскай вобласці. 8 кастрычніка ў Глуску аднагадовая дзяўчынка выпадкова зачапіла бацькоўскі кубак з гарачым напоем і атрымала апёкі 18% цела.