У аздараўленчым лагеры ў Мастоўскім раёне хлопчыкам выдавалі шчыты і дубінкі
У летнім аздараўленчым лагеры ў Мастоўскім раёне хлопчыкам выдавалі міліцэйскія шчыты і дубінкі, паведамляе mosty-zara.by. І тут няма нічога дзіўнага, паколькі лагер "Навабранцы" арганізаваны ўпраўленнем адукацыі на базе мясцовага РАУС.
На фотаздымках відаць, што міліцыянеры праводзілі заняткі з дзецьмі: гэта і "затрыманне", і навучанне дзейнічаць групай са шчытамі. Некаторыя з хлопчыкаў ужо збіраюцца "звязаць сваё жыццё з органамі правапарадку", піша раённая газета.
Гэты і наступныя здымкі — mosty-zara.by
У музеі турмы