У аварыі загінулі маці і бацька, двухгадовы хлопчык застаўся сіратой
Здарэнне адбылося ўвечары 19 кастрычніка ў Жлобінскім раёне ў 3 кіламетрах ад вёскі Лебедзеўка.
Там адбылося сутыкненне дваіх легкавікоў — Renault Safrane і Seat Ibiza. Кіроўца першага аўтамабіля раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху. Вадзіцель Seat Ibiza і яго жонка памерлі на месцы. Іх двухгадовы сын ды пасажыры, кіроўца з першай машыны былі шпіталізаваныя, паведамляе прэс-служба МНС.


П'яны кіроўца на Volkswagen пратараніў дрэва, загінулі дзяўчынка і хлопец
Фота — mchs.gov.by