У аўторак у Беларусі прагназуюць туман

Восень, ілюстрацыйнае фота / unsplash
У аўторак, 7 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы істотных ападкаў не прагназуецца, а зранку і ўдзень месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +11...+17 градусаў.
У сераду, 8 кастрычніка, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе няўстойлівы — ад слабога да ўмеранага.
Уначы прагназуецца 1-7 градусаў цяпла, па ўсходзе Беларусі будзе да +9 градусаў. Удзень тэрмометры пакажуць 10-16 градусаў вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.