У аўторак у Беларусі будзе да 3 градусаў цяпла, чакаюцца невялікія ападкі
Туман у пачатку снежня / t.me/gorodmozyr/
У аўторак, 10 снежня, у Беларусі прагназуюцца невялікія ападкі (мокры снег, снег і дождж). Сіноптыкі папярэджваюць пра слабыя туман і галалёд, а таксама пра галалёдзіцу, якая месцамі захаваецца на дарогах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 да +1 градуса (у Мінску — 1-3 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -3 да +3 (у сталіцы — ад -1 да +1).
У сераду таксама чакаюцца невялікія ападкі (мокры снег і дождж), уначы будзе ад 0 да -6, удзень ад -3 да +3 градусаў. У чацвер снег і мокры снег магчымыя ўжо амаль па ўсёй краіне.
vk.com/belgidromet