У аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі навальніцы

Уначы ў аўторак, 15 верасня, па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень ападкі чакаюцца амаль па ўсёй нашай краіне, у асобных раёнах — навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні і паўднёвы, 6-11 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе 6-12 цяпла (на Брэстчыне — 13-15), у дзённыя — 15-21 (у Брэсцкай вобласці — да 22-24 градусаў).
Фота: ByMedia.net