У Арменіі пройдуць амерыканскія вайсковыя вучэнні

EAGLE PARTNER

EAGLE PARTNER / https://en.armradio.am/

Фармальны саюзнік Расіі і Беларусі рыхтуецца да вайсковых вучэнняў з ЗША. З 12 да 20 жніўня яны пройдуць у Арменіі.

Вучэнні называюцца EAGLE PARTNER 2025. Іх асноўная мэта —"павышэнне ўзроўню аператыўнай сумяшчальнасці падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у міжнародных міратворчых місіях".

Але па выніку гэтую "аператыўную сумяшчальнасць" можна будзе выкарыстоўваць не толькі ў міратворчых місіях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.