У амбасадзе Украіны ў Мадрыдзе адбыўся выбух
Амбасада Украіны ў Мадрыдзе / Telemadrid.Es
У амбасадзе Украіны ў Мадрыдзе адбыўся выбух, перадае AFP.
Адзін з супрацоўнікаў атрымаў лёгкія раненні, яго шпіталізавалі.
Паводле папярэдніх звестак, ён адкрыў канверт, у якім было выбуховае прыстасаванне.