Тысячы расіян падпісалі петыцыю супраць знішчэння прадуктаў

Петыцыя на сайце change.org, якая патрабуе адмяніць указ Пуціна аб знішчэнні санкцыйных прадуктаў у Расіі, сабрала больш за 150 тысяч подпісаў, перадае ВВС. Аўтары петыцыі прапаноўваюць не знішчаць прадукты, а прыняць закон "аб бязвыплатнай перадачы прадуктаў і тавараў народнага спажывання грамадзянам Расіі, якія жывуць у нястачы.

У петыцыі адзначаецца, што пасля падаражэння прадуктаў мноства расіян вымушанае абмяжоўваць сябе ў ежы. Таму аўтары петыцыі пытаюцца: "Навошта нам знішчаць свежыя еўрапейскія прадукты, якімі можна накарміць ветэранаў, пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных, пацярпелых ад прыродных катаклізмаў і іншых, хто мае патрэбу?"

У Крамлі ўжо адрэагавалі на збор подпісаў у інтэрнэце. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў нагадаў, што ўказ набывае моц 6 жніўня і з'яўляецца абавязковым для выканання.

Фота: AFP