Тысячы курэй паралізавалі рух на трасе ў Аўстрыі (відэа)

Тысячы курэй паралізавалі рух на трасе ў Аўстрыі (відэа)

7 тысяч курэй паралізавалі рух на трасе ў Аўстрыі. Кіроўца грузавіка, які іх перавозіў, заснуў падчас руху і ўчыніў ДТЗ. У выніку куры апынуліся на дарозе. Як піша сайт abw.by, здарэнне адбылося каля Лінца. На месца прыехалі каля 120 супрацоўнікаў надзвычайных службаў, якія прыбіралі з трасы курэй.