Турфірма накіравала за мяжу дзяцей на аўтобусах без пройдзенага ТА
У выніку тры аўтобусы з падлеткамі 10-16 гадоў ледзь не заночылі на польскай мяжы.
Адна з мінскіх турыстычных фірмаў арганізавала для школьнікаў трохдзённую паездку ў Чэхію. У кожным аўтобусе знаходзілася 5-6 суправаджаючых дарослых. Па тэрыторыі Беларусі машыны рухаліся без праблем, але на беларуска-польскай мяжы іх “павярнулі”: у дакументах не было адзнакі аб выплачанай дзяржпошліне і пройдзеным тэхаглядзе, інфармуе onliner.by
Кіроўцы паспрабавалі вырашыць свае праблемы на станцыі дыягностыкі ў Гродне, а дзеці ў гэты час чакалі на вуліцы. Але машынам не далі допуск, бо не быў выплачаны падатак на аўто, уведзены з пачатку гэтага года.
Бацькі дзяцей былі абураныя, бо выходзіла, што аўтобусы павезлі пасажыраў у далёкую вандроўку без пройдзенага тэхагляду. Дзяцей хацелі пакінуць начаваць проста ў аўтобусах, але пасля з Польшчы прыбылі іншыя машыны, у якіх перасадзілі пасажыраў. У турфірму ўвесь гэты час немагчыма было датэлефанавацца, каб атрымаць нейкія каментары.