Трох беларусаў арыштавалі ў Харватыі за нелегальную перавозку мігрантаў

Мігранты на беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА
У Харватыі ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю перадало ў акруговы суд Рыекі справу супраць трох грамадзян Беларусі. Іх вінавацяць у незаконнай перавозцы мігрантаў.
Гаворка ідзе пра нашых суайчынніка 1999, 1989 і 1994 гадоў нараджэння. Як перадае Радыё Свабода, у кастрычніку-лістападзе 2024 года беларусы аб’ядналіся ў групу, якая стала дапамагаць мігрантам нелегальна трапіць у Харватыю. Некаторым з іх дапамагалі дабрацца да мяжы са Славеніяй і Італіяй.
Следства выявіла, што беларусы незаконна перавезлі не менш як 20 замежных грамадзян, атрымаўшы ад кожнага па 200 эеўра. Гэтыя грошы абвінавачаныя дзялілі паміж сабой — у залежнасці ад выкананых функцый.
Цяпер усе яны знаходзяцца ў папярэднім зняволенні.
Нядаўна паведамлялася, што ў Польчы былога беларускага памежніка асудзілі на 6 гадоў зняволення за нелегальную перавозку мігрантаў праз мяжу. Мужчына займаўся гэтай дзейнасцю ў 2000–2007 гадах. Пасля гэтага ён 10 гадоў лічыўся ў польскім вышуку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.