Трамп заявіў, што ракеты для Patriot ужо адпраўленыя ва Украіну

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Bloomberg/Getty Images

Ракеты для амерыканскіх зенітных комплексаў Patriot у рамках новага механізму паставак ужо адпраўленыя ва Украіну. Пра гэта ў аўторак заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

"Яны ўжо адпраўленыя", — перапыніў Трамп журналіста, які пачаў задаваць пытанне аб ракетах для Patriot, перадае Бі-Бі-Сі. Паводле яго, ракеты ва Украіну перадае Германія, якая потым іх замесціць.

Штаты, як запэўнівае Трамп, атрымаюць грошы за гэтыя пастаўкі: "І ва ўсіх выпадках Злучаным Штатам усё будзе цалкам аплачана. Гэта значыць, што адбываецца: як вы ведаеце, Еўрапейскі Саюз, калі паглядзець, у асноўным Еўрапейскі Саюз, але хай, скажам, у форме NATO, гэта вельмі падобна, але NATO ўсё нам аплаціць. У некаторых выпадках нам аплацяць краіны Еўрапейскага Саюза наўпрост".

Таксама журналісты пацікавіліся, ці па амерыканскіх спажыўцах не ўдараць другасныя санкцыі ў дачыненні да краін-пакупнікоў расійскай нафты. На думку Трампа, такога адбыцца не павінна.

"Я думаю, уся гэтая справа сыдзе ў рэшце рэшт. Павінна б сысці. І Пуцін жа кажа "Я хачу міру, я хачу міру", але пакуль не зрабіў тое, што кажа. Так што я думаю, яно сыдзе", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.