Трамп выратаваў айфоны

Дональд Трамп з айфонам / New York Post
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вызваліла смартфоны і электроніку ад новых пошлін.
Праз гандлёвую вайну цэны на электроніку маглі прыкметна вырасці, бо большая частка вытворчасці сканцэнтраваная ў Кітаі. Паводле разлікаў эканамістаў, праз пошліны замест 1000 долараў новы iPhone мог бы каштаваць 1250, і Apple была б не адзінай амерыканскай карпарацыяй, пацярпеўшай ад рашэнняў Белага дома.
Як піша The Washington Post, выключэнні могуць "падарваць “эканамічную рэвалюцыю” Трампа, якая скіравана на перамяшчэнне высокатэхналагічных ланцужкоў паставак і пастаўшчыкоў камплектуючых у межы ЗША і найм амерыканскіх рабочых".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.