Трамп ухваліў планы нападу на Іран, але не даў канчатковы загад — WSJ

Дональд Трамп

Дональд Трамп / REUTERS

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увечары ў аўторак сказаў сваім памочнікам, што ўхваляе планы атакі на Іран. Аднак ад канчатковага загаду ён устрымліваецца, бо чакае, што Тэгеран адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы. Пра гэта піша The Wall Street Journal.

Адным з магчымых аб'ектаў удару называюць цэнтр Форда, дзе адбываецца ўзбагачэнне ўрану. Гэты цэнтр добра абаронены, размешчаны пад гарой і, як сцвярджаюць ваенныя эксперты, даступны толькі для самых магутных бомбаў.

Інфармагенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы таксама паведаміла, што кіраўніцтва адміністрацыі ЗША рыхтуецца да магчымага ўдару па Іране ў бліжэйшыя дні.

Тым часам Ізраіль і іран працягваюць абстрэльваць адзін аднаго. паведамляецца, што ў Іране ад абстрэлаў загінулі 450 чалавек, у Ізраілі — 24.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.