Трам заявіў, што Ізраіль і Іран павінны заключыць здзелку

Трам заявіў, што Ізраіль і Іран павінны заключыць здзелку / PAP/EPA/CHRIS KLEPONIS / POOL
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп выказаў упэўненасць, што Іран і Ізраіль заключаць здзелку і заявіў аб сваіх заслугах у вырашэнні шэрагу канфліктаў.
"Іран і Ізраіль павінны заключыць здзелку, і яны заключаць яе, гэтак жа, як я прымусіў заключыць здзелку Індыю і Пакістан, у тым выпадку выкарыстоўваючы ГАНДАЛЬ са Злучанымі Штатамі, каб прыўнесці розум, згуртаванасць і разважнасць у перамовы з двума выдатнымі лідэрамі", — напісаў ён.
У завяршэнні Трамп паразмаўляў: MAKE THE MIDDLE EAST GREAT AGAIN! ("Зробім Блізкі Усход зноў вялікім").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.