Трамп праўда тэлефанаваў Пуціну? Пра што яны размаўлялі?
Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп / AP Photo / Julia Demaree Nikhinson
Крэмль зняпраўдзіў паведамленні амерыканскіх медыя пра тое, што Дональд Трамп у тэлефоннай размове перасцярог прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад эскалацыі вайны ва Украіне. Пра гэта паведамляе ВВС.
Навіну, што Трамп і Пуцін пагаварылі па тэлефоне, першым распаўсюдзіла ўплывовае амерыканскае выданне Washington Post. Але прадстаўнік Крамля абвяргае, што размова наогул адбылася. А каманда Трампа заявіла, што не будзе каментаваць "асабістыя званкі" абранага прэзідэнта.
"Мы не каментуем асабістыя размовы прэзідэнта Трампа з іншымі сусветнымі лідарамі", — сказаў дырэктар па камунікацыях Трампа Стывен Чунг.
Але ён пацвердзіў, што сусветныя лідары ўжо пачалі ўсталёўваць кантакты з абраным прэзідэнтам.