Трамп наклаў санкцыі на Гаагскі суд

Дональд Трамп

Дональд Трамп / AP Photo

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб санкцыях у дачыненьні да Міжнароднага крымінальнага суду, які знаходзіцца ў Гаазе. Трамп абвінаваціў Гаагскі суд у "незаконных і беспадстаўных дзеяннях" у дачыненні да ЗША і Ізраіля.

У лістападзе мінулага года МКС выдаў ордэр на арышт прэм'ер-міністра Ізраіля Беньяміна Нетаньяху за меркаваныя ваенныя злачынствы ў Газе. Ізраіль адмаўляе гэтыя злачынствы. Суд таксама выдаў ордэр на арышт камандзіра ХАМАС.

Гаагскі суд знаходзіцца ў Нідэрландах, і міністр замежных спраў краіны пракаментаваў указ Трампа:

"Праца суда мае вырашальнае значэнне ў барацьбе з беспакаранасцю", — заявіў ён.

Амерыканскія санкцыі накладаюць фінансавыя і візавыя абмежаванні на асоб, якія дапамагаюць у расследваннях суда ў дачыненні да амерыканскіх грамадзян і іх саюзнікаў. Санкцыі таксама датычацца членаў сем'яў гэтых асоб.

ЗША і Ізраіль не з'яўляюцца членам МКС і неаднаразова аспрэчвалі якую-небудзь юрысдыкцыю гэтага органа ў дачыненні да амерыканскіх службовых асоб або грамадзян. У свой першы тэрмін знаходжання ва ўладзе Трамп увёў санкцыі супраць службовых асоб МУС, якія расследавалі, ці здзяйснялі амерыканскія войскі ваенныя злачынствы ў Афганістане. Гэтыя санкцыі былі знятыя Адміністрацыяй Прэзідэнта Джо Байдэна.

МКС з'яўляецца судом апошняй інстанцыі і павінен умешвацца толькі ў тых выпадках, калі нацыянальныя ўлады не могуць ці не хочуць ажыццяўляць судовы пераслед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.