Трамп можа выйсці з перамоў па Украіне на наступным тыдні

Дональд Трамп

Гэта адбудзецца, калі пагадненне не будзе дасягнута / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа выйсці з перамоў па мірным урэгуляванні ва Украіне ўжо на наступным тыдні, калі бакі не дасягнуць дамоўленасці. Пра гэта паведамляе The Times са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Паводле выдання, прапанову ЗША, якую спецыяльны прадстаўнік Трампа Стыў Уіткоў перадаў Маскве і Кіеву, уключае афіцыйнае прызнанне Вашынгтонам расійскага кантролю над Крымам, а таксама фактычнае прызнанне кантролю Расіі над паўднёвымі і ўсходнімі рэгіёнамі Украіны, захопленымі пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе.

У выпадку адмовы Украіны ад прапанаванага пагаднення ЗША прагназуюць зацяжную вайну, якая можа доўжыцца "месяцамі, а можа і гадамі", пры гэтым Кіеў апынецца ў залежнасці ад еўрапейскай дапамогі — як фінансавай, так і ў пастаўках боепрыпасаў, адзначыў адзін з суразмоўцаў The Times.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.