Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на Алясцы

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на Алясцы.

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на Алясцы. / getty images

Прэзідэнты ЗША і Расіі Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 15 жніўня на Алясцы, паведаміў прэзідэнт ЗША.

"Доўгачаканая сустрэча паміж мной, прэзідэнтам ЗША, і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбудзецца ў наступную пятніцу, 15 жніўня 2025 года, у штаце Аляска. Падрабязнасці будуць апублікаваныя пазней. Дзякую вам за ўвагу да гэтай тэмы", — напісаў Трамп.

Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў пацвердзіў, што сустрэча адбудзецца 15 жніўня на Алясцы. Паводле яго слоў, выбар месца для перамоваў лагічны, бо "Расія і ЗША — блізкія суседзі".

"На Алясцы і ў Арктыцы перасякаюцца эканамічныя інтарэсы РФ і ЗША, бачацца перспектывы рэалізацыі маштабных праектаў", — заявіў Ушакоў.

На брыфінгу ў Белым доме прэзідэнт ЗША заявіў, што адной з умоваў спынення агню можа стаць "абмен тэрыторыямі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.