Трамп аб'явіў сябе прэзідэнтам і падзякаваў за падтрымку Маску
 
  Дональд Трамп выступае ў Фларыдзе / gettyimages.com
Падчас выступу перад сваімі прыхільнікамі ў Фларыдзе кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп аб'явіў пра сваю перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Ён паабяцаў "сапраўды залатую эпоху" сваёй краіне. Паводле яго слоў, Рэспубліканская партыя захавае кантроль над Палатай прадстаўнікоў і ў яе будзе большасць у Сенаце. "Амерыка дала нам беспрэцэдэнтны і магутны мандат", — дадаў ён.
Трамп падзякаваў Ілану Маску за падтрымку.
"У нас ёсць новая зорка, зорка нарадзілася. Гэта адзін з найважнейшых людзей для краіны", — заявіў Дональд Трамп.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
