Толькі ў адной букмекерскай канторы на БАТЭ паставілі 10 тысяч чалавек

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў букмекерскай канторы “Статус-кво”.



Супрацоўніца “Статус-кво”: “10 тысяч ставак на БАТЭ. І, для параўнання, на “Караганду” — 339 ставак”.



Нагадаем, 23 ліпеня БАТЭ прайграў у гасцях карагандзінскаму "Шахцёру" — 0:1. Матч у сябе дома тыдзень таму БАТЭ таксама прайграў з такім самым лікам.



Цяпер БАТЭ выбыў з розыгрышу еўракубкаў. Цяперашні выступ барысаўскіх футбалістаў у еўракубках стаў найгоршым за апошнія 10 гадоў.



Фота — shahter.kz