Толькі 38% беларусаў давяраюць вакцынам — апытанне

Вынікі апытання, праведзенага ў 2023 годзе

Вынікі апытання, праведзенага ў 2023 годзе / pixabay.com

Сярэдні паказчык даверу да вакцын у Беларусі складае 38%. Такія даныя апублікавалі бельгійскія даследчыкі ў апошнім нумары часопіса Vaccine. На іх звярнуў увагу канал “De facto. Беларуская навука”.

Гэта вынік аналізу апытання, якое летам 2023 года правялі ў шасці краінах па-за межамі ЕС: Паўночнай Македоніі, Босніі і Герцагавіне, Беларусі, Арменіі, Грузіі і Казахстане.

Давер да вакцын у гэтых краінах склаў 43,7%, што ніжэй за сярэдні паказчык па ЕС — 49,97%. Антылідарам стаў Казахстан — 35,5%.

У Беларусі рэспандэнты ва ўзросце 65+ былі больш упэўненыя ў вакцынах у цэлым, чым тыя, каму было ад 35 да 44 гадоў. Жанчыны ў нашай краіне менш упэўненыя ў вакцынах, чым мужчыны, калі гаворка ідзе пра вакцыну супраць грыпу і вакцыну супраць Covid-19.

Только 38% белорусов доверяют вакцинам — опрос

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.