Тейлар Свіфт і Тревіс Келсі абвясцілі пра заручыны

Тейлар Свіфт і Тревіс Келсі

Тейлар Свіфт і Тревіс Келсі / @taylorswift

Певіца Тейлар Свіфт абвясціла пра свае заручыны з гульцом амерыканскага футбола Тревісам Келсі. Тейлар паведаміла пра гэта ў сацсетках, і яе публікацыя набрала больш за 26 млн лайкаў.

Паведамленне спявачка ілюстравала здымкам, на якім Келсі становіцца на адно калена, каб зрабіць ёй прапанову. На іншым фота фанаты змогуць убачыць заручальны пярсцёнак: дыямант агранкі "кушон" на залатым абадку.

"Ваша настаўніца англійскай мовы і настаўнік фізкультуры пажэняцца", — напісала Тейлар, робячы аб’яву.

Да посту ў Instagram прымацаваная балада Свіфт So High School з альбома Tortured Poets Department.

"Кожны раз, калі я гляджу на цябе, я адчуваю сябе вучаніцай старэйшых класаў", — спявае Свіфт.

Па чутках, яна напісала гэтую песню менавіта пра Келсі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.