Tesla адклікае 123 тысячы электрамабіляў
Tesla адклікае 123 тысячы электрамабіляў. Прычына — магчымая карозія балтоў гідраўзмацняльніка, якая адбываецца з-за кантакту з солямі кальцыю і магнію (яны ўваходзяць у склад супрацьлёднага рэагента). Адклікаюць Model S, выпушчаныя да 2016 года.
У паведамленні кампаніі адзначаецца, што ў выпадку разбурэння балтоў кіроўца не страціць кіраванне аўтамабілем. Проста яму давядзецца прыкладаць больш высілкаў для павароту руля. Ніякіх здарэнняў з-за выяўленай праблемы дагэтуль не зафіксавана.
Model S з’явілася на рынку ў 2012 годзе. На яе базе быў выпушчаны красовер Model Х.