Тэксты філосафа Уладзіміра Мацкевіча правяраюць на "распальванне варожасці"
Тэксты філосафа Уладзіміра Мацкевіча правяраюць на "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці", паведамляе тэлеграм-канал @methodology_by. Ён знаходзіцца за кратамі з пачатку жніўня 2021-га пасля праведзенага супрацоўнікамі КДБ ператрусу, прызнаны палітвязнем. Мацкевічу выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Цяпер жа з'явілася пагроза, што можа з'явіцца новы артыкул, альбо адбудзецца перакваліфікацыя справы.
Уладзімір Мацкевіч утрымліваецца ў СІЗА № 1 у Мінску. У верасні стала вядома, што яго там прызналі "схільным да экстрэмізму".