“Тарпеда-БелАЗ” і “Шахцёр” правядуць першыя матчы ў Лізе Еўропы
Абедзве сустрэчы беларускія клубы правядуць на выездзе.
Сёння, 2 ліпеня адбудуцца два матчы 1-га кваліфікацыйнага раунда футбольнай Лігі Еўропы з удзелам беларускіх клубаў.
Жодзінская каманда “Тарпеда-БелАЗ” на выездзе згуляе з албанскім “Кукесі”. Гульня пачнецца ў 19.00 паводле беларускага часу.
Салігорскі “Шахцёр” правядзе гасцявы матч з “Гленавонам” у Паўночнай Ірландыі. Гэтая гульня пачнецца ў 21.45 паводле беларускага часу.
Беларускія аматары футболу змогуць паглядзець матч “Кукесі” — “Тарпеда-БелАЗ” у жывой трансляцыі на тэлеканале “Беларусь-5”. Гульню “Шахцёра” трансляваць не будуць, бо Беларускае тэлебачанне не паспела заключыць адпаведную дамову.