Табло на мінскім вакзале не працавала з-за перападаў электраэнэргіі

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў адміністрацыі чыгуначнага вакзала.



Супрацоўніца: “Пасля пятай гадзіны яно запрацавала, гэта былі збоі электарэнергіі па горадзе. І пасля гэтага яно зламалася”.



Слухачы Еўрарадыё заўважылі, што табло не працуе каля 16:00. Гэта значыць, што паломку не маглі ліквідаваць мінімум гадзіну.



Фота — railwayz.info