Сёння выраслі курсы долара і расійскага рубля
У аўторак, 28 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў і складае 9620, курс еўра не змяніўся — 13150, курс расійскага рубля вырас — з 277 да 278 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у панядзелак, 27 студзеня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 9610, курс еўра вырас таксама на 10 рублёў — да 13150, курс расійскага рубля знізіўся з 280 да 277 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net