Сёння стартуе другі тур чэмпіянату Беларусі па футболе
У суботу пройдуць два матчы — ў Наваполацку і Гомелі.
18 красавіка стартуе другі тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Наваполацку "Нафтан" прымае "Граніт" (пачатак а 16-й гадзіне), "Гомель" згуляе з гродзенскім "Нёманам" (пачатак а 17-й).

У нядзелю, 19 красавіка, пройдуць чатыры матчы тура. Мінскае "Дынама" прыме БАТЭ, пачатак на стадыёне "Трактар" а 14-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". "Слуцк" згуляе з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ" (пачатак а 15-й), мазырская "Славія" — з салігорскім "Шахцёрам" (а 16-й), бабруйская "Белшына" — з "Віцебскам" (пачатак а 16-й гадзіне).
Апошні матч другога тура пройдзе ў панядзелак, 20 красавіка. Лідар чэмпіянату брэсцкае "Дынама" сустрэнецца з "Мінскам", пачатак а 14-й.

Фота: Fotolia, dinamo-minsk.by