Сёння стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Відэа

10 красавіка стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Пройдуць два матчы 1-га тура. "Гомель" прыме на сваім полі бабруйскую "Белшыну" (пачатак у 18.30), БАТЭ на "Барысаў-Арэне" згуляе з мазырскай "Славіяй" (пачатак а 19-й гадзіне, жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5").

Астатнія матчы тура пройдуць у суботу, 11 красавіка. Гродзенскі "Нёман" дома сустрэнецца з мінскім "Дынама" (пачатак а 13-й гадзіне), жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" прыме брэсцкае "Дынама" (а 14-й), "Мінск" — наваполацкі "Нафтан" (а 16-й), "Граніт" згуляе з "Віцебскам" (а 16-й), салігорскі "Шахцёр" — з "Слуцкам" (пачатак у 16.30).

Каляндар чэмпіянату можна гл. тут.

Фота: ria.ru