Сёння стартуе 10-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі

17 чэрвеня стартуе 10-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Сустрэнуцца "Гомель" і брэсцкае "Дынама", "Нёман" і "Нафтан", "Белшына" і "Славія", "Тарпеда-БелАЗ" і "Мінск". Першыя дзве гульні пачнуцца ў 18.30, апошнія — а 19-й гадзіне.

У чацвер, 18 чэрвеня, пройдуць яшчэ тры матчы. БАТЭ будзе прымаць "Віцебск" (пачатак а 20-й гадзіне), мінскае "Дынама" сустрэнецца са "Слуцкам" (а 19-й), "Шахцёр" згуляе з "Гранітам" (пачатак у 19.30).

Нагадаем, у чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 23 ачкі, "Шахцёр" і "Нафтан" маюць па 16 ачкоў, "Белшына" і мінскае "Дынама" — па 15.

Каляндар чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе можна паглядзець тут.

Фота: abff.by