Сёння "Славія" згуляе з БАТЭ, а мінскае "Дынама" — з "Мінскам"

Сёння "Славія" згуляе з БАТЭ, а мінскае "Дынама" — з "Мінскам"

У пятніцу, 10 чэрвеня, пройдуць чатыры матчы 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У Мазыры на стадыёне "Юнацтва" сустрэнуцца "Славія" і БАТЭ, пачатак а 18-й гадзіне. У Салігорску на "Будаўніку" згуляюць "Шахцёр" і бабруйская "Белшына", пачатак у 18.30. Мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" прыме "Мінск", пачатак у 19.00. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". У Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" сустрэнецца з "Іслаччу", якая ў чэмпіянаце добра стартавала, але прайграла тры апошнія матчы. Гульня пачнецца ў 19.30.

Тэкставыя трансляцыі і спасылкі на відэатрансляцыі ўсіх згаданых матчаў можна пабачыць тут.

Як інфармавала Еўрарадыё, чатыры матчы тура прайшлі ў чацвер. Нагадваем іх вынікі: "Граніт" — "Крумкачы" — 1:1, "Нафтан" — "Віцебск" — 1:2, "Гарадзея" — "Нёман" — 2:1, "Слуцк" — "Дынама" (Брэст) — 0:1.

У чэмпіянаце Беларусі лідыруе БАТЭ — 22 ачкі (пасля 9 матчаў), у "Крумкачоў" 18 ачкоў (11), "Мінск" і мінскае "Дынама" набралі па 17 (пасля 10 гульняў), "Тарпеда-БелАЗ" і "Віцебск" — па 16 ачкоў (адпаведна пасля 10 і 11 матчаў).