Сёння "Граніт" згуляе з "Крумкачамі", "Нафтан" — з "Віцебскам"

Сёння "Граніт" згуляе з "Крумкачамі", "Нафтан" — з "Віцебскам"

У чацвер, 9 чэрвеня, пройдуць чатыры матчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Мікашэвіцкі "Граніт" у Лунінцы на стадыёне "Палессе" прыме "Крумкачы", матч пачнецца ў 18.30. Наваполацкі "Нафтан" на "Атланце" згуляе з "Віцебскам", пачатак у 17.30. Таксама сёння сустрэнуцца "Гарадзея" і гродзенскі "Нёман" (18.00), "Слуцк" і брэсцкае "Дынама" (19.00). Спасылкі на відэатрансляцыі гл. тут.

Астатнія матчы тура прызначаныя на 10 чэрвеня. "Славія" будзе прымаць БАТЭ, "Шахцёр" сустрэнецца з "Белшынай", мінскае "Дынама" згуляе з "Мінскам" (на стадыёне "Трактар", жывую трансляцыю запланаваў тэлеканал "Беларусь 5"), "Тарпеда-БелАЗ" — з "Іслаччу". У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 22 ачкі і матч у запасе, "Крумкачы", "Мінск" і мінскае "Дынама" набралі па 17 ачкоў.