Сёння "Белшына" гуляе з мінскім "Дынама", "Шахцёр" — з "Нафтанам"
У суботу пройдуць тры матчы 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.
27 чэрвеня пройдуць тры матчы 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У Бабруйску "Белшына" на стадыёне "Спартак" сустрэнецца з мінскім "Дынама", пачатак у 14.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Салігорскі "Шахцёр" на "Будаўніку" згуляе з наваполацкім "Нафтанам", пачатак у 19.30. Гэта будзе першы матч гарнякоў пасля сыходу ў адстаўку галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага. Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" прымае "Віцебск", матч пачнецца а 19-й гадзіне.
Яшчэ чатыры гульні тура адбудуцца ў нядзелю, 28 чэрвеня. БАТЭ згуляе з брэсцкім "Дынама" (пачатак а 20-й), "Мінск" сустрэнецца з "Гранітам" (а 18-й), "Гомель" — са "Славіяй" (у 19.30), гродзенскі "Нёман" — са "Слуцкам" (пачатак у 18.30).
У чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 29 ачкоў, у мінскага "Дынама" — 21, па 18 ачкоў набралі "Шахцёр", "Белшына" і "Граніт", 16 — у "Нафтана".
Фота: ria.ru