Сёння адзначаюць 1030 гадоў хрысціянства ў Беларусі: усё пачалося з Полацка

Спасо-Преображенская церковь / sandexx
Сёння вернікі святкуюць 1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях. Адлік вядзецца з года стварэння Полацкай епархіі.
Першая біскупская кафедра ў Полацку была заснавана ў 992 годзе. Гэта часы кіравання князя Ізяслава, сына Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды.
Урачыстасці, прысвечаныя 1030-годдзю хрысціянства на беларускіх землях, у Полацку праходзяць 5 чэрвеня, у дзень памяці Ефрасінні Полацкай. Беларуская святая пачытаецца не толькі ў праваслаўнай, але і ў грэкакаталіцкай царкве.
Ефрасіня Полацкая была пахавана ў Феадосіеўскім Іерусалімскім манастыры. Але пасля захопу гарады мусульманамі труну перанеслі ў пячоры Кіева-Печёрской лаўры. Толькі ў 1910 годзе мошчы беларускай святой па просьбах палачанаў былі перанесены ў Полацк.
У дзень памяці Ефрасінні Полацкай у горадзе праходзіць хросны ход, сюды з'язджаюцца поломнікі. Мінск і Полацк у гэтыя дні наведвае Патрыярх Кірыл.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.