Сёння адбудзецца матч "Мінск" — БАТЭ
У пятніцу стартуе 17-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.
У адзіным сённяшнім паядынку гуляюць каманды, якія ўваходзяць у пяцёрку лідараў: БАТЭ з 33 ачкамі займае другое месца, а "Мінск" з 22 ачкамі — на пятай пазіцыі (столькі ж ачкоў і ў "Белшыны"). А лідыруе салігорскі "Шахцёр" з 39 ачкамі.
Матч "Мінск" — БАТЭ пройдзе на сталічным стадыёне "Тарпеда", пачатак у 18.30.
Іншыя матчы тура пройдуць 13 і 14 ліпеня. Адзначым, што "Шахцёр" у суботу гуляе на сваім полі з мазырскай "Славіяй", а ў нядзелю "Гомель" сустрэнецца з мінскім "Дынама".
Фота — fcbate.by