Сёлета ў Мінску пракладуць каля 70 км веладарожак

Сёлета ў Мінску пракладуць каля 70 км веладарожак

Каля 70 кіламетраў веладарожак пракладуць у Мінску сёлета. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на інспектара аддзелу дарожнай інспекцыі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дар’ю Бянько. Па яе словах, на сёння 137,5 км вуліц ужо адаптаваныя для веладарожак.

ДАІ актыўна ўзаемадзейнічае з Мінскім роварным таварыствам і аналізуе прапановы грамадзян. З улікам гэтага вызначаюцца прыярытэтныя вуліцы і накірункі.

Таксама інспектар адзначыла, што канфлікты паміж раварыстамі і пешаходамі часта хаваецца ў адсутнасці ўзаемапавагі. У ДАІ дастаткова часта прыходзяць скаргі з абодвух бакоў, але спецыяліст заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху паважаць адзін аднаго.