Сёлета ў маршрутках у Беларусі з'явіцца магчымасць расплачвацца карткай
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць восенню / sb.by
Сёлета ў маршрутках у Беларусі з'явіцца магчымасць расплачвацца карткай. Пра тое, што новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 лістапада, нагадвае Міністэрства па падатках і зборах. Урад і Нацбанк прынялі адпаведнае рашэнне яшчэ ў верасні 2024-га. Кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца гарадскімі пасажырскімі перавозкамі, павінны мець плацежныя тэрміналы. Летась на некаторых маршрутках ужо дазволілі плаціць карткай.
Міністэрства па падатках і зборах падкрэслівае, што "увядзенне гэтай нормы не выключае магчымасць ажыццяўляць разлікі за аказаныя паслугі па перавозцы пасажыраў наяўнымі грашовымі сродкамі".