Сёлета ў Беларусі на пажарах загінулі больш за 200 чалавек
Пажар / sb.by
Сёлета ў студзені-сакавіку ў Беларусі на пажарах загінулі больш за 200 чалавек. Больш за 130 чалавек пацярпелі ад агню, паведамляе Генпракуратура.
Сярод асноўных прычын, якія прыводзілі да пажараў, называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём, курэнне ў ложках і няспраўнае пячное ацяпленне. Вясной людзі пачалі паліць сухую траву, што спрычынілася да шматлікіх пажараў.