На асобных участках полымя дасягала некалькіх метраў вышыні — пажар у Заслаўі
Пажар у Заслаўі / Onliner.by
Моцны пажар здарыўся ў Заслаўі 31 сакавіка. У раёне вуліцы Вакзальнай і завулка Рачнога гарэла сухая трава, піша Onliner.by.
Відавочцы кажуць, што полымя было даволі моцным і ў месцах з высокай травой дасягала некалькіх метраў у вышыню. Агонь шпарка распаўсюджваўся ўздоўж меліяраванай тэрыторыі, але гаспадарчыя пабудовы і прыватныя дамы ад яго не пацярпелі.
Плошча загарання склала каля 300 квадратных метраў. У МНС сітуацыю назвалі штатнай і даволі тыповай для гэтага сезона: сухая трава лёгка загараецца нават ад маленькай іскры. Ратавальнікі хутка ліквідавалі пажар, пагрозы для людзей і жылля не было.
Пажар у Заслаўі / Onliner.by
Пажар у Заслаўі / Onliner.by