Сярэдняя дапамога па беспрацоўі ў Мінску ўсяго 10 долараў

На канец лютага ў Мінску было зарэгістравана 2 836 беспрацоўных, якія маюць права на атрыманне дапамогі. Сярэдні памер гэтай дапамогі па беспрацоўі склаў 149,2 тысячы рублёў, або каля 10 долараў. Такія звесткі публікуе БелаПАН са спасылкай на камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкаму.

У першыя два месяцы гэтага года па дапамогу ў працаўладкаванні звярнуліся 7 035 чалавек, з якіх 5 844 былі беспрацоўнымі. Сталую або часовую працу атрымалі 1 244 чалавекі. 14 чалавек атрымалі субсідыі для арганізацыі ўласнага бізнесу.

2 771 чалавек атрымаў кансультацыі ў пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі, 260 грамадзян накіравалі на навучанне. У грамадскіх працах прынялі ўдзел 385 чалавек, у тым ліку 301 беспрацоўны.

На 1 сакавіка на прадпрыемствах горада было 7 604 вакансіі.