Сямейная пара з Мінска займалася сэксам з 15-гадовым падлеткам
У Мінску супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС затрымалі сямейную пару. Іх падазраюць у палавых зносінах з 15-гадовым падлеткам, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Праваахоўнікі высветлілі, што ў кватэры па вуліцы Каменнагорскай 33-гадовая жанчына, яе 37-гадовы муж і яго 15-гадовы пляменнік разам выпівалі. Пасля сумеснай выпіўкі дзядзька прапанаваў падлетку заняцца групавым сэксам.
На мужа і жонку пачалі крымінальную справу. Ім прызначылі судова-псіхіятрычную экспертызу.
Сямейнай пары пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Паведамляецца, што раней фігуранты да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.
Мужчына працуе грузчыкам у адной з прыватных арганізацый сталіцы, жанчына — адміністратар рэстарана.