Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дзядоў
Святлана Ціханоўская на Дзяды / Офіс Святланы Ціханоўскай
Лідарка беларускіх дэмсіл Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дзядоў.
"Дзяды — старажытная беларуская традыцыя. У гэты дзень продкаў запрашалі да стала, пакідалі для іх ежу і месца, запальвалі свечкі. Лічылася, што душы прыходзяць да нас у госці: паслухаць ды паглядзець, як жывуць іх дзеці і ўнукі. І пакуль жыве гэты абрад — жыве і нашая сувязь з тымі, хто быў да нас.
Запытайце ў сваіх бацькоў ці бабуль, як яны адзначалі Дзяды. Распавядзіце сваім дзецям пра нашыя абрады. Паказвайце, як гэта рабілі нашыя продкі і перадавайце веды далей", — кажа лідарка дэмсіл.
Ціханоўская дадае: пакуль рэжым спрабуе выціснуць усё беларускае, можна не толькі памятаць, але і захоўваць традыцыі.
"Успомніце сёння сваіх родных. Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні.
Не забывайце беларускія традыцыі — перадавайце іх дзецям і беражыце памяць у сваім сэрцы. Яны нагадваюць, што беларусы — сапраўды вялікая сям’я. Мы памятаем не толькі сваіх продкаў, але і тых, хто загінуў ад рук рэжыму. Тых, хто аддаў жыццё за Беларусь, хто змагаўся ва свабоду Украіны і за права быць вольнымі. Гэтая памяць — нашыя карані і нашая сувязь адно з адным".